Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 жніўня 2018, 15:11

Павышэнне зарплат у бюджэтнай сферы

Прэзідэнтам Беларусі ўзгоднена істотнае павышэнне заработнай платы асобных катэгорый работнікаў бюджэтнай сферы:

педагагічныя работнікі* - павышэнне тарыфных ставак, акладаў на 20%,

памочнікі выхавальнікаў - павышэнне тарыфных ставак, акладаў на 20%,

урачы - даплаты ў памеры 20%,

медсёстры - даплаты ў памеры 13%,

правізары, фармацэўты, фізікі, хімікі, біёлагі - павышэнне акладаў у памеры ад 40% да 100%.

Акрамя таго, з 1 кастрычніка 2018 года вырасце тарыфная стаўка першага разраду з Br34 да Br35,5. У выніку прырост разліковай заработнай платы ў кастрычніку ў параўнанні са жніўнем 2018 года складзе:

дацэнт установы адукацыі - Br72,1 (11,3%);

настаўнік (1-я кваліфікацыйная катэгорыя) - Br64,7 (12,7%);

памочнік выхавальніка - Br55,1 (15,7%);

урач хірургічнага профілю (вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя) - Br128,6 (19,3%);

медсястра аперацыйная (1-я кваліфікацыйная катэгорыя) - Br63,7 (14,1%);

правізар (1-я кваліфікацыйная катэгорыя) - Br178,4 (46,4%);

фармацэўт (1-я кваліфікацыйная катэгорыя) - Br98,8 (26,7%).

У выніку сярэдняя заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый за 2018 год складзе Br742, у тым ліку за снежань - Br858, у сярэднім за IV квартал - Br801.

* Уключаючы прафесарска-выкладчыцкі склад.

Крыніца: праект пастановы Савета Міністраў "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду і павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі