Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 кастрычніка 2017, 15:41

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп.

З 1 лістапада 2017 года МСБ у разліку на месяц складзе:

- на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек - Br325,13*;

- на аднаго члена маладой сям'і з трох чалавек - Br351,09;

- працаздольнага насельніцтва - Br413,33;

- пенсіянераў - Br324,63;

- студэнтаў - Br311,54;

- дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br264,01;

- дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br340;

- дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br355,94.

Павелічэнне мінімальных спажывецкіх бюджэтаў абумоўлена павышэннем цэн на нехарчовыя тавары і тарыфаў на паслугі ў спажывецкай карзіне. Зніжэнне цэн на плодаагароднінную прадукцыю, абумоўленае перыядам яе масавай нарыхтоўкі, запаволіла рост МСБ.

*На 1% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2017 года №61.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі