Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 кастрычніка 2016, 12:32

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў

У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп.

З 1 лістапада 2016 года МСБ у разліку на месяц складзе:

на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек - Br293,32*;

на аднаго члена маладой сям'і з трох чалавек - Br317,48;

працаздольнага насельніцтва - Br374,62;

пенсіянераў - Br294,82;

студэнтаў - Br279,36;

дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br237,31;

дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br308,39;

дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br320,63.

Сярэднедушавы МСБ сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

* На 2,8% перавышае нарматыў, які дзейнічае с 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (Br285,43).

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычніка 2016 года №65.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі