Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 верасня 2018, 15:31

Новы дызайн беларускіх банкнотаў

Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.

Заказ асобных наміналаў мадыфікаваных банкнотаў і ўвод іх у абарачэнне будуць ажыццёўлены ў 2019-2020 гг.

Патрэбнасць у заказе наяўных грошай звязана перш за ўсё з невялікімі тэрмінамі службы банкнотаў дробных наміналаў, заканамерным павелічэннем колькасці старых банкнотаў і, адпаведна, неабходнасцю іх замены.

У мадыфікаваныя банкноты будуць унесены наступныя змяненні:

выявы архітэктурных збудаванняў на правым баку будуць прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам з пазначэннем назвы адлюстраваных архітэктурных збудаванняў;

будуць выключаны рэквізіт "Старшыня Праўлення" і факсіміле подпісу Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Пракаповіча П.П.;

у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі на банкноце наміналам 50 рублёў надпіс "ПЯЦЬДЗЕСЯТ" будзе выпраўлены на "ПЯЦЬДЗЯСЯТ";

на банкнотах будзе пазначаны год плануемага выпуску ў абарачэнне: замест "2009" для банкнотаў наміналамі 5 і 10 рублёў - "2019", для банкнотаў наміналамі 20 і 50 рублёў - "2020";

аптымізаваны засцерагальны комплекс банкнотаў.

Раней уведзеныя ў абарачэнне банкноты ўзору 2009 года будуць заставацца законным плацежным сродкам.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў абарачэнні 7 наміналаў банкнотаў - 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў і 8 наміналаў манет - 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 беларускія рублі.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі