Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 снежня 2016, 12:29

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня па 8 студзеня.

Яе ўдзельнікі - кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, працоўных калектываў - наведаюць:

дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы,

дамы сямейнага тыпу,

бальніцы,

цэнтры развіваючага навучання і рэабілітацыі,

сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў,

апякунскія і прыёмныя сем'і.

Удзельнікі акцыі павіншуюць дзяцей з Новым годам і Ражджаством, уручаць падарункі, дапамогуць вырашыць існуючыя праблемы.

Цэнтральнай падзеяй акцыі стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі (запланавана на 23 снежня). На свята будуць запрошаны больш за 2 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны, навучэнцы Рыжскай беларускай школы і Беларускай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе:

дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;

выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў;

дзеці-інваліды;

дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў;

навучэнцы - пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў;

навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце, і іншыя.

Дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей пройдуць у дні школьных канікулаў ва ўсіх гарадах і раёнах Беларусі.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў Беларусі №770 ад 27 верасня 2016 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі