Насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка склала 9 505,2 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2016 года павялічылася на 6 799 чалавек. За дзевяць месяцаў 2016 года ў рэспубліцы нарадзілася 89 434 дзіцяці, што на 455 дзяцей (на 0,5 працэнта) больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года.
Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):
1992 год - 10 198,
1996 - 10 177,
2001 - 9 957,
2006 - 9 630,
2010 - 9 500,
2011 - 9 481,
2012 - 9 465,
2013 - 9 464,
2014 - 9 468,
2015 - 9 481,
2016 (кастрычнік) - 9 505,2.
Натуральны прырост насельніцтва ў студзені-верасні 2016 года зафіксаваны:
у 85 са 113 гарадоў,
у 27 з 90 пасёлкаў гарадскога тыпу,
у сельскай мясцовасці Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага раёнаў.
У Мінску колькасць народжаных перавысіла колькасць памерлых на 4 111 чалавек, Брэсцкай вобласці - на 1 255 чалавек; у астатніх рэгіёнах краіны адзначаецца дадатная дынаміка ў скарачэнні натуральнага змяншэння насельніцтва.
Крыніца: Белстат.