Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 верасня 2017, 15:02

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень 2017 года выраслі на $328,8 млн (4,9%) да $6,9 млрд* у эквіваленце на 1 верасня 2017 года:

($ млн)

1.01.2017 года - 4 927,2,

1.02.2017 - 4 985,0,

1.03.2017 - 5 022,3,

1.04.2017 - 5 016,1,

1.05.2017 - 5 108,7

1.06.2017 - 5 238,9,

1.07.2017 - 6 561,0,

1.08.2017 - 6 664,8,

1.09.2017 - 6 993,6.

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у жніўні садзейнічалі паступленні сродкаў у замежнай валюце ў бюджэт, уключаючы экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, павелічэнне аб'ёму сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацыянальным банку, павелічэнне кошту манетарнага золата, паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.

* Папярэднія даныя.

Крыніца: упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі