31-ы Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў пройдзе ў Мінску 9-15 верасня. У ім прымуць удзел больш за 80 касманаўтаў з 17 краін.
Тэма кангрэса - "Мы ствараем касмічную будучыню".
Афіцыйная цырымонія адкрыцця адбудзецца ў панядзелак, 10 верасня, у 11.00 у НВЦ "Белэкспа".
У праграме:
генеральная асамблея асацыяцыі,
тэхнічныя сесіі,
бізнес-сесіі,
экскурсіі і выстаўкі.
Серада, 12 верасня, аб'яўлена Днём супольнасці. Касманаўты сустрэнуцца з беларускімі школьнікамі і студэнтамі.
Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае касманаўтаў з многіх краін, створана ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс АУКП штогод збірае касманаўтаў, а таксама прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў.
Крыніца: НАН Беларусі.