Першы міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў 18 ліпеня 1992 года.
У 2017 годзе на форуме ўпершыню будзе прадстаўлены Егіпет. А ўладальнік Гран-пры XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" выступіць на цырымоніі адкрыцця фестывалю.
Краіны - уладальніцы Гран-пры фестывалю:
Беларусь - 5 разоў (2003, 2004, 2005, 2011, 2016 годы);
Югаславія - 4 разы (1995, 1997, 1999, 2002);
Украіна - 3 разы (1993, 1996, 2007);
Расія - 3 разы (2001, 2006, 2009);
Македонія - 2 разы (2000, 2012).
Ізраіль (1998), Літва (2008), Харватыя (2010), Польшча (2013), Мексіка (2014), Казахстан (2015) - па адным разе.
Краіны - пераможцы міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск":
Румынія - 4 разы (2003, 2009, 2010, 2011);
Беларусь - 2 разы (2005, 2007);
Расія - 2 разы (2004, 2016)
Польшча (2006), Арменія (2008), Грузія (2012), Балгарыя (2013), Украіна (2014), Казахстан (2015) - па адным разе.
Крыніца: http://fest-sbv.by.