Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 верасня 2016, 13:08

Сусветны Дзень без аўтамабіля

Беларусь у ліку 40 краін Еўропы і іншых кантынентаў удзельнічае ў міжнароднай акцыі - Дзень без аўтамабіля*. Мэта - прыцягнуць увагу насельніцтва да вырашэння экалагічнай праблемы па зніжэнні ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра.

У сувязі з правядзеннем акцыі ў Мінску 22 верасня з 6.00 да 24.00 на ўчастку па вул. Леніна ад пр. Незалежнасці да вул. Кірава закрываецца рух у абодвух напрамках. Аб'езд будзе арганізаваны па вул. Энгельса на ўчастку ад вул. Кірава да вул. К.Маркса.

Па вул. Леніна, якая на некаторы час стане пешаходнай, плануецца правядзенне розных мерапрыемстваў і акцый:

16.00 - урачыстае адкрыццё;

16.00 - 18.00 - дзіцячая забаўляльная праграма;

18.00 - 21.00 - канцэрт беларускіх груп NAVI, :B:N:, "Радыёхваля", паказ пластычнага тэатра "ІнЖэст", экстрым-выступленні веласіпедыстаў і ролераў, Street Workout, конкурсы для ўсіх жадаючых;

20.00 - 21.00 - шоу-конкурс святлівых веласіпедаў;

21.00 - фінальны велапрабег для ўсіх жадаючых ад вул. Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі**.

* 22 верасня аўтаўладальнікам у шэрагу гарадоў краіны дазволілі ездзіць на аўтобусе, тралейбусе, трамваі або метро бясплатна пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання і тэхпашпарта.

** Для ўсіх удзельнікаў велапрабегу абавязкова наяўнасць ліхтарыкаў.

Крыніца: Мінгарвыканкам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі