Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 мая 2017, 10:57

Міжнародная структура нумароў рахункаў беларускіх банкаў

З 4 ліпеня 2017 года Беларусь пераходзіць на міжнародную структуру нумара рахунку (IBAN) і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода (BIC) у рамках паэтапнага ўкаранення міжнароднага стандарту ISO 20022.

Структура IBAN для Беларусі:

BY13 NBRB 3600 9000 0000 2Z00 AB00

Структура BIC для Беларусі:

NBRB BY 2X - Нацыянальны банк (для прамога ўдзельніка);

BAPB BY 21 401 - філіял ААТ "Белаграпрамбанк" (для ўскоснага ўдзельніка).

Фізічнай асобе IBAN неабходны пры:

запаўненні плацежнага даручэння на перавод грашовых сродкаў з аднаго разліковага рахунку на іншы*;

атрыманні грашовых сродкаў па банкаўскім пераводзе з-за мяжы, у тым ліку з краін Еўрасаюза;

ажыццяўленні працоўнай дзейнасці па дагаворы падраду (нумар рахунку неабходна паведаміць наймальніку).

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны прадаставіць IBAN і BIC сваім контрагентам як у Беларусі, так і за яе межамі.

Укараненне IBAN і BIC павысіць надзейнасць і паскорыць правядзенне банкаўскіх аперацый, выключыць магчымасць неадназначнай ідэнтыфікацыі ўдзельніка разлікаў.

* У выпадку калі разлікі ажыццяўляюцца праз банкаўскую плацежную картку, альбо яе рэквізіты, якія застаюцца нязменнымі, нумар рахунку ведаць не абавязкова, у тым ліку новы.

Крыніца: НБ РБ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі