Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 верасня 2018, 14:37

Мінскі паўмарафон-2018

9 верасня ў Мінску пройдзе маштабнае мерапрыемства - чацвёрты Мінскі паўмарафон.

Удзельнікі - амаль 35 тыс. чалавек - прафесійныя бегуны і аматары.

Дыстанцыі: 5,5 км, 10,5 км і 21,1 км.

Старт і фініш абсталяваны каля мінскага Палаца спорту. Маршрут пралягае праз праспекты Пераможцаў, Незалежнасці, Машэрава, вуліцы Валадарскага, Карла Маркса, Энгельса, Камуністычная, Старажоўская, Куйбышава, Багдановіча, Янкі Купалы, плошчы Незалежнасці і Перамогі.

Расклад забегаў:

9.00 - старт на дыстанцыі 21,1 км;

9.45 - старт на дыстанцыі 10,5 км;

12.30 - старт на дыстанцыі 5,5 км.

Арганізатарам спаборніцтваў выступае Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкама.

Крыніца: ГА "БФЛА".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі