Прадстаўнікі 31 краіны прымуць удзел у XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (Мінская МКВК), якая пройдзе з 8 па 12 лютага.
На выстаўцы будуць прадстаўлены буйныя калектыўныя экспазіцыі Расіі, Германіі, Кітая, Ірана, ЗША.
Пачэсны госць - Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Упершыню ў выстаўцы прымае ўдзел Грэцыя.
Галоўныя тэмы XXIV Мінскай МКВК - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.
У час выстаўкі пройдуць:
III Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час";
семінар маладых літаратараў;
узнагароджанне пераможцаў 56-га нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", конкурсу маладых літаратараў "Першацвет" (упершыню);
іншыя мерапрыемствы.
У 2016 годзе ў Беларусі выпушчана каля 9,6 тыс. найменняў кніг. Агульны тыраж перавысіў 23 млн экзэмпляраў.
На беларускай мове выпушчана больш за 1,1 тыс. найменняў кніг і брашур тыражом звыш 3,7 млн экзэмпляраў.
Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.