Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 чэрвеня 2018, 11:49

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец"

Мемарыяльны комплекс "Трасцянец" пабудаваны на месцы аднайменнага канцэнтрацыйнага лагера, дзеючага ў час Другой сусветнай вайны. Самы вялікі лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і былога СССР, у якім утрымліваліся грамадзяне з усіх рэспублік СССР, а таксама з Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі і Польшчы.

Знаходзіцца на вуліцы Сяліцкага ў Мінску.

Лагер смерці "Трасцянец" быў створаны восенню 1941 года і дзейнічаў па 1 ліпеня 1944 года. Ён уключаў:

урочышча Шашкоўка (месца масавага спалення людзей);

урочышча Благаўшчына (месца масавых расстрэлаў людзей);

вёска Малы Трасцянец (сам лагер смерці).

У 1963 годзе ўстаноўлены абеліск з вечным агнём на месцы былога лагера смерці.

У 1965 годзе ўстаноўлены помнік на месцы спалення.

У 2002 годзе ўстаноўлены памятны знак на месцы расстрэлаў.

У 2015 годзе ўстаноўлены мемарыял "Брама памяці".

Буйнейшыя канцэнтрацыйныя лагеры па колькасці знішчаных людзей у гады Другой сусветнай вайны:

Асвенцім (знаходзіўся ў Польшчы, забіта каля 1 млн чалавек);

Траблінка (знаходзіўся ў Польшчы, забіта каля 800 тыс. чалавек);

Трасцянец (забіта 206,5 тыс. чалавек);

Майданак (знаходзіцца ў Польшчы, забіта каля 80 тыс. чалавек).

Крыніцы: Мінскі гарвыканкам, http://www.majdanek.eu, www.ushmm.org, адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі