Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 верасня 2016, 16:01

Машынабудаўнічы комплекс Беларусі

Машынабудаўнічы комплекс краіны прадстаўляюць больш за 270 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў: БелАЗ, МАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш", "Атлант", "Гарызонт", "Гефест-тэхніка" і інш. У галіне занята больш за 178 тыс. чалавек.

У студзені-жніўні 2016 года выраблена прадукцыі машынабудавання на суму Br6,5 млрд* - 12,6% ад агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці.

Індэксы прамысловай вытворчасці ў студзені-жніўні 2016 года (у % да студзеня-жніўня 2015 года ў супастаўных цэнах):

вытворчасць машын і абсталявання - 108,4,

вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры - 101,1,

электраабсталявання - 108,9,

транспартных сродкаў і абсталявання - 101,1.

Экспарт прадукцыі** за 7 месяцаў 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года:

сельскагаспадарчай тэхнікі павялічыўся ў 1,8 раза,

аўтамабіляў, прызначаных для перавозкі 10 і больш чалавек, - у 1,7 раза, седлавых цягачоў - у 1,5 раза,

грузавых аўтамабіляў - у 1,3 раза,

халадзільнікаў і маразільнікаў - у 1,2 раза.

*З улікам дэнамінацыі.

**У натуральным выражэнні.

Крыніца: Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі