30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў.
1-9 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы.
9-10 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў.
2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 3 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні).
12 чэрвеня - 2 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).
Па новых правілах абітурыенты могуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў - два гады (сертыфікаты 2016 года ў 2017 годзе не дзейнічаюць).
Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА):
12-17 ліпеня - на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове,
15 лістапада - 5 снежня - на завочную форму ва УВА сельгаспрофілю;
на платнай аснове без здачы ўступных іспытаў ва УВА:
12-31 ліпеня - у сілавыя УВА,
12 ліпеня - 2 жніўня - у творчыя УВА,
12 ліпеня - 4 жніўня - у іншыя УВА;
12-14 ліпеня могуць падаць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.
Тэрміны прыёму дакументаў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ССА):
20 ліпеня - 16 жніўня* - на ўсе формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове,
1 кастрычніка - 30 лістапада - на ўсе формы атрымання адукацыі па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту.
Прыём дакументаў ва ўстановы прафтэхадукацыі:
15 чэрвеня - 20 жніўня - на дзённую і вячэрнюю формы навучання,
1-10 кастрычніка - на завочную форму навучання,
1 кастрычніка - 20 лістапада - па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі.
*Тэрміны заканчэння прыёму дакументаў адрозніваюцца ў залежнасці ад атрыманага ўзроўню адукацыі, неабходнасці здаваць уступны іспыт па спецыяльнасці.
Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі.