Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 кастрычніка 2017, 12:10

Як зменіцца адказнасць для вадзіцеляў - праект

У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект аб унясенні змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, частка з якіх датычыцца вадзіцеляў.

Перавышэнне скорасці

цяпер:

паўторнае перавышэнне скорасці больш як на 20 км/гадз - пазбаўленне правоў на 1 год або штраф 5-15 базавых велічынь*;

праект:

дадатковая адказнасць за паўторнае перавышэнне скорасці выключаецца.

цяпер:

перавышэнне скорасці больш як на 30 км/гадз - штраф 3-10 БВ;

праект:

перавышэнне скорасці на 30-40 км/гадз - штраф 3-10 БВ;

перавышэнне скорасці больш як на 40 км/гадз - штраф 7-15 БВ.

Забытыя дакументы

цяпер:

папярэджанне або штраф да 2 БВ;

праект:

без прыцягнення да адказнасці.

Адсутнасць страхоўкі

цяпер:

штраф 3-5 БВ, у выпадку аварыі - 10 БВ;

праект:

штраф 3-5 БВ, у выпадку аварыі - 5-10 БВ.

Парушэнне правіл вадзіцелем, пазбаўленым правоў

цяпер:

штраф за парушэнне без дадатковага пакарання;

праект:

штраф 5-20 БВ з пазбаўленнем правоў на 2 гады або без пазбаўлення.

* Базавая велічыня цяпер складае Br23.

Крыніца: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі