Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 чэрвеня 2018, 14:58

Як стаць донарам

Здаць кроў можа грамадзянін 18-60 гадоў вагой ад 55 кг, які валодае поўнай дзеяздольнасцю, не мае захворванняў, пры якіх здача крыві проціпаказана.

Пералік дакументаў донара:

пашпарт, ваенны білет, фатаграфія 3х4 см, выпіска з медкарты, рэзультаты флюараграфіі, рэзультаты агляду гінеколагам (для жанчын).

Кампенсацыя за донарства:

кроў - Br92,96*;

плазма - Br11,55 - 130,14;

клеткі крыві (цытаферэз) - Br123,95 - 340,88;

бясплатнае харчаванне перад здачай крыві і кампенсацыя на харчаванне пасля здачы;

вызваленне ад работы (вучобы, службы) на дзень.

У Беларусі 25% донараў здаюць кроў і яе кампаненты бясплатна**.

Як аднавіць сілы пасля данацыі:

першыя 30 мінут - адпачыць пад наглядам урачоў;

першыя 1-2 гадзіны - не курыць;

першыя суткі - не ўжываць алкаголь, пазбягаць моцных фізічных нагрузак;

першыя 48 гадзін - піць больш вады і ўжываць больш бялковай ежы.

Бялкі плазмы поўнасцю аднаўляюцца праз 2-5 дзён, лейкацыты і трамбацыты - у тэрмін да 7 дзён, эрытрацыты - да 2 месяцаў. Людзі, якія здаюць кроў, у 5 разоў радзей церпяць ад ішэмічнай хваробы сэрдца.

*На 1 мая 2018 года.

**Паводле даных за 2017 год.

Крыніца: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі