Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 чэрвеня 2016, 17:02

Як стаць дэпутатам

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да грамадзян, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў:

грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

дасягненне ўзросту 21 года;

пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

адсутнасць судзімасці.

Грамадзянін можа вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў толькі па адной выбарчай акрузе.

Права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прыналежыць:

палітычным партыям,

працоўным калектывам,

грамадзянам шляхам збору подпісаў.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ад палітычных партый ажыццяўляецца вышэйшымі органамі палітычных партый. Партыя мае права вылучыць па кожнай выбарчай акрузе толькі аднаго кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з ліку членаў гэтай палітычнай партыі.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ад працоўных калектываў ажыццяўляецца на сходах (канферэнцыях) выбаршчыкаў у працоўных калектывах.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты выбаршчыкамі шляхам збору подпісаў ажыццяўляецца ініцыятыўнымі групамі грамадзян. Пры вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў ініцыятыву павінны падтрымаць не менш як 1000 выбаршчыкаў, якія пражываюць у выбарчай акрузе.

Асоба, вылучаная кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўляе ў акруговую камісію дакументы, неабходные для яго рэгістрацыі кандыдатам не пазней чым за 40 дзён да выбараў.

Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - 11 верасня 2016 года.

Крыніца: ЦВК Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі