Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 жніўня 2017, 17:08

Як працуе адраснае субсідзіраванне

Уступіў у сілу ўказ №240, які ўвёў новую форму дзяржаўнай падтрымкі грамадзян - адраснае субсідзіраванне ў жыллёвым будаўніцтве.

1. Грамадзянам, якія маюць права на атрыманне адраснай субсідыі (субсідый), у парадку чаргі ў выканкаме прапануюць будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, растлумачаць умовы і парадак яе прадастаўлення.

2. Выканкам накіроўвае грамадзян заключаць адпаведны дагавор на будаўніцтва жылля.

3. Пасля заключэння дагавора грамадзянін звяртаецца ў выканкам з заявай і дакументамі аб прадастаўленні яму адраснай субсідыі. Выканкам з улікам складу сям'і, жылой плошчы ва ўласнасці вызначыць максімальны памер крэдыту і адраснай субсідыі і прыме рашэнне аб субсідзіраванні.

4. З гэтым рашэннем чалавек ідзе ў банк* для заключэння крэдытнага дагавора.

5. Банк заключае крэдытны дагавор і яго копію накіроўвае ў выканкам.

З наступнага месяца пасля выдачы крэдыту (яго часткі) на падставе звестак, якія прадастаўляюцца штомесяц банкам, выканкам пералічвае ў банк, які прадаставіў крэдыт, субсідыю на выплату грамадзянінам часткі працэнтаў па крэдыце.

Субсідыя на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце пералічваецца з месяца пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце.

*У сістэме адрасных жыллёвых субсідый цяпер працуюць Беларусбанк і Белаграпрамбанк. З часам, як чакаецца, да іх падключацца і іншыя банкі.

Крыніца: Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі