Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 чэрвеня 2016, 12:44

Як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях на вадзе

У любой сітуацыі на вадзе супакойцеся і не панікуйце.

Адчулі, што звяло нагу (сутарга):

зрабіце глыбокі ўдых і пагрузіцеся пад ваду з галавой;

моцна ўхапіце рукой вялікі палец і моцна цягніце ступню на сябе (пакуль нага не выпраміцца);

плывіце да берага.

Трапілі ў вір:

зрабіце глыбокі ўдых;

пагрузіцеся ў ваду;

зрабіўшы рывок ў бок цячэння, усплывайце на паверхню.

Трапілі ў моцнае цячэнне:

не плывіце супраць цячэння;

выкарыстоўвайце цячэнне, каб наблізіцца да берага.

Пачалі тануць:

перавярніцеся на жывот або на спіну;

раскіньце рукі і ногі (як мага шырэй);

не выдыхайце поўнасцю (у лёгкіх павінна заставацца паветра);

рукамі злёгку заграбайце ваду пад сябе;

плывіце да бліжэйшага берага.

Крыніца: МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі