Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 чэрвеня 2017, 14:53

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прызначаны садзейнічаць пашырэнню кантактаў і ўдасканаленню прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў.

29-30 чэрвеня - Масква.

Тэма форуму: "Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства".

Плануецца падпісанне кантрактаў больш як на $400 млн.

Выстаўка ў час форуму збярэ больш за 250 беларускіх распрацовак ад 84 арганізацый па асноўных напрамках: машынабудаванне, касмічныя тэхналогіі, сонечная энергетыка, электратранспарт, біятэхналогіі, ахова здароўя, 3D-друк і нанаіндустрыя, хімія і нафтахімія, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, маладзёжныя праекты і інш.

У Расіі дзейнічае 210 арганізацый з беларускім капіталам.

У Беларусі дзейнічае 2449 арганізацый з расійскім капіталам.

Аб'ём узаемных прамых інвестыцый у 2016 годзе:

з Беларусі ў расійскую эканоміку - $2,1 млрд,

з Расіі ў беларускую эканоміку - $3,5 млрд.

Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі