Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 лістапада 2017, 12:17

ІНФАГРАФІКА: Бяспека карыстання газам у быце

Перад кожным распальваннем газавага воданагравальніка або абагравальнага катла праверце, што:

цыркуляцыя цепланосьбіта забяспечана;

ціск па манометры, устаноўленым на катле, адпавядае норме;

каналы дымаходаў свабодныя.

Забараняецца:

дапускаць да газаспажывальнага абсталявання дзяцей да 14 гадоў, недзеяздольных асоб і асоб, якія знаходзяцца ў стане ап'янення;

карыстацца няспраўным газаспажывальным абсталяваннем;

пакідаць адкрытымі вентылі балонаў, устаноўленых у памяшканні, пасля завяршэння карыстання;

пакідаць без нагляду працуючае газаспажывальнае абсталяванне, акрамя разлічанага на бесперапынную работу;

самавольна падключаць і адключаць газаспажывальнае абсталяванне;

сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;

прымяняць агонь для выяўлення ўцечкі газу;

захоўваць балоны са звадкаваным вуглевадародным газам без падключэння да індывідуальнай балоннай устаноўкі.

Крыніца: Міністэрства энергетыкі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі