Беларусь належыць да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі і з'яўляецца лідарам у СНД па вытворчасці на душу насельніцтва*:
бульба - 618 кг,
мяса - 129 кг,
малако - 775 кг.
Займае пятае месца ў СНД па атрыманні на душу насельніцтва збожжа (649 кг), чацвёртае месца па атрыманні агародніны (184 кг).
Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2018 годзе (на душу насельніцтва):
мяса і мясапрадукты - 94 кг,
малако і малочныя прадукты - 247 кг,
яйкі - 259 шт.,
бульба і бульбапрадукты - 170 кг,
агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 150 кг,
фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 92 кг.
У 2010 годзе спажыванне асноўных прадуктаў харчавання было:
мяса і мясапрадукты - 84 кг,
малако і малочныя прадукты - 247 кг,
яйкі - 292 шт.,
бульба і бульбапрадукты - 183 кг,
агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 149 кг,
фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 65 кг.
На 1 кастрычніка 2019 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі валавы збор збожжа (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 6,5 млн. т (на 23,9% больш, чым на 1 кастрычніка 2018 года).
Валавы збор цукровых буркоў на 1 кастрычніка 2019 года склаў 1,6 млн. т (на 11,4% больш, чым на 1 кастрычніка 2018 года), агародніны - 84,1 тыс. т (на 3% больш), бульбы - 594,7 тыс. т (на 3% больш).
Удзельная вага продажу прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю ў першым паўгоддзі 2019 года:
яйкі - 100%,
мяса і мясныя прадукты - 99,9%,
сметанковае масла - 99,9%,
цукар - 94,5%,
сыры - 93,7%,
мука - 90,2%,
бульба - 89,8%.
На пачатак 2019 года ў Беларусі працавала каля 17 тыс. прадуктовых магазінаў (29% ад агульнай колькасці магазінаў). У разліку на 10 тыс. жыхароў прыпадае 18 прадуктовых магазінаў.
* Тут і далей - даныя за 2018 год.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.