Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 чэрвеня 2018, 12:57

Гуманітарная дапамога Украіне

У адпаведнасці з п.3 палажэння аб парадку аказання Беларуссю міжнароднай гуманітарнай дапамогі, зацверджанага ўказам ад 27 чэрвеня 2011 года №269, урад прыняў пастанову аб аказанні гуманітарнай дапамогі Украіне.

Адпраўляюцца 4 аўтамабілі МАЗ, гружаныя наступнымі таварамі:

мясныя кансервы "Ялавічына тушаная", 7,5 тыс. бляшанак, коштам Br23 тыс. 475;

рапсавы алей "Одеріха", 5 тыс. бутэлек, коштам Br10 тыс. 28,56;

белы крышталічны цукар, 2,5 тыс. пачкаў, коштам Br3 тыс. 767,5;

сушаныя хлебапякарныя дрожджы, 10 тыс. пачкаў коштам Br4 тыс. 70;

грэцкія крупы "Купецкія" ядрыца, 5 тыс. пачкаў, коштам Br6 тыс. 179,45;

пшанічная мука, 5 тыс. пачкаў, коштам Br8 тыс. 800;

макаронныя вырабы, 7,5 тыс. пачкаў, коштам Br6 тыс. 600;

камплект вучнёўскай мэблі №2-4, які рэгулюецца па вышыні, 150 камплектаў, коштам Br14 тыс. 31;

камплект вучнёўскай мэблі №4-6, які рэгулюецца па вышыні, 300 камплектаў, коштам Br28 тыс. 62;

шафа для дакументаў, 150 штук, коштам Br16 тыс. 353;

халадзільнік "Atlant MXM-2808-95", 88 штук, коштам Br39 тыс. 177,6.

Агульны кошт матэрыяльных каштоўнасцей гуманітарнай дапамогі складае Br160 тыс. 544,11.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2018 года №329.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі