Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 ліпеня 2017, 14:28

Геамагнітныя буры

Геамагнітныя буры могуць уплываць на самаадчуванне людзей, работу радыёэлектронных прыбораў і надвор'е.

Як узнікаюць геамагнітныя буры.

Успышка на сонцы: выкід іанізаваных часціц (у асноўным пратонаў і электронаў).

Паток іанізаваных часціц за адзін-два дні дасягае зямной атмасферы.

Паток часціц узбурае магнітнае поле Зямлі.

Магчымыя наступствы геамагнітнай буры:

пагаршэнне стану здароўя метэаадчувальных людзей,

перашкоды радыёсувязі,

палярныя ззянні,

паломкі спадарожнікаў,

змяненне ўмоў надвор'я,

выхад са строю электрасетак.

Як лягчэй перанесці магнітную актыўнасць:

зменшыць фізічную нагрузку;

адмовіцца ад алкаголю;

людзям з сардэчнымі захворваннямі мець пры сабе лякарствы;

абмежаваць спажыванне каларыйных страў і салодкіх ласункаў;

есці агародніну, садавіну, кашы, адварную рыбу і чорны хлеб;

людзям з паніжаным ціскам раніцай не трэба рэзка падымацца з пасцелі.

Геамагнітная бура звычайна пачынаецца праз 24-36 гадзін пасля ўспышкі на Сонцы і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак.

Мацней за ўсё геамагнітныя буры праяўляюцца ў паўночных шыротах.

Мацнейшая за гісторыю назіранняў геамагнітная бура, названая "Сонечным суперштормам", адбылася ў 1859 годзе.

Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі