Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 чэрвеня 2018, 15:31

Галоўныя мэты маладых беларусаў

У красавіку ІАЦ правёў рэспубліканскае сацыялагічнае апытанне маладых беларусаў метадам асабістага інтэрв'ю па месцы жыхарства ў абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах, у час якога прапаноўвалася даць некалькі варыянтаў адказу. Былі апытаны 1490 рэспандэнтаў.

Згодна з вынікамі сацыялагічнага даследавання, маладыя людзі ў якасці галоўных жыццёвых мэт у першую чаргу выбіраюць:

стварэнне шчаслівай сям'і; захаванне і ўмацаванне здароўя (па 61%);

нараджэнне і выхаванне дзяцей (48%);

дасягненне дзелавога поспеху, кар'еру (38,5%);

прафесійную самарэалізацыю (32,5%).

Па асобных пазіцыях.

Стварэнне шчаслівай сям'і: юнакі - 52%, дзяўчаты - 71%.

Нараджэнне і выхаванне дзяцей: юнакі - 39%, дзяўчаты - 58%.

Арганізацыя ўласнай справы: юнакі - 26,5%, дзяўчаты - 17%.

Фінансавая забяспечанасць: юнакі - 23,5%, дзяўчаты - 11%.

Асноўнымі рысамі сучаснай беларускай моладзі (па яе ж меркаванні) з'яўляюцца:

свабода, незалежнасць (38%);

мэтанакіраванасць (36%);

адукаванасць, прафесіяналізм (32,5%).

Паводле даных Белстата на 1 студзеня 2018 года, колькасць насельніцтва краіны складае 9 млн 491 тыс. 823 чалавекі. З іх моладзі 1 млн 921 тыс. 75 чалавек: 985 тыс. 185 мужчын і 935 тыс. 890 жанчын.

Крыніцы: Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі