Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.
Час работы ўчасткаў: з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, у якіх у дзень выбараў няма магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства*.
Асноўны дзень галасавання - 17 лістапада 2019 года.
Час работы ўчасткаў: з 8.00 да 20.00.
Умовы галасавання:
неабходна быць у спісе выбаршчыкаў,
мець пры сабе дакумент, які засведчвае асобу.
Бюлетэнь выдадуць пры наяўнасці:
пашпарта,
ваеннага білета для ваеннаслужачых тэрміновай службы,
службовага пасведчання дзяржслужачага,
пенсійнага пасведчання або пасведчання інваліда з фатаграфіяй,
студэнцкага білета,
даведкі з органаў унутраных спраў, калі пашпарт страчаны,
вадзіцельскага пасведчання.
У Беларусі на выбарах утвораны 5831 выбарчы ўчастак.
Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках:
утвораных у санаторыях,
прафілакторыях,
дамах адпачынку,
бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу ва ўмовах стацыянара.
Галасаванне заключаецца ў тым, што кожны выбаршчык ставіць у бюлетэні які-небудзь знак (напрыклад, крыжык або птушку) у квадраце насупраць прозвішча кандыдата, за якога аддае свой голас.
Калі выбаршчык паставіць знак больш чым у адным квадраце або не паставіць яго ні ў адным з іх - бюлетэнь будзе лічыцца несапраўдным.
У спісы выбаршчыкаў унесены амаль 6,9 млн грамадзян.
* Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў не патрабуецца.
Крыніца: ЦВК Беларусі.