Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 сакавіка 2017, 11:10

"Гадзіна Зямлі"

Міжнародная экалагічная акцыя "Гадзіна Зямлі" адбудзецца 25 сакавіка 10-ы раз.

Ініцыятыву падтрымалі больш за 2 млрд чалавек больш як 170 краін і каля 7 тыс. гарадоў, у тым ліку беларускіх: Мінск, Брэст, Віцебск, Бабруйск, Баранавічы, Кобрын, Пінск, Полацк і інш.

Далучыцца да міжнароднай акцыі "Гадзіна Зямлі" можа кожны жыхар Беларусі.

Для гэтага неабходна:

25 сакавіка на адну гадзіну (з 20.30 да 21.30) выключыць святло;

адключыць непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе;

зрабіць беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў нормай кожнага дня.

У Мінску 25 сакавіка на адну гадзіну пагасне падсветка праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, Партызанскага, на вуліцы Прытыцкага, будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі, некаторых універсітэтаў і гандлёвых цэнтраў і інш. Да акцыі далучацца аб'екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Мірскі замак і Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы.

Мэта акцыі, якая ў бягучым годзе праходзіць пад лозунгам "Мяняй сябе, а не планету", не ў тым, каб сэканоміць электрычнасць, галоўнае - прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды. У час акцыі ў Беларусі запланаваны дзясяткі публічных мерапрыемстваў, кінапаказы, канцэрты.

Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі