Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 кастрычніка 2018, 12:20

Дзень пажылых людзей

Беларусь штогод 1 кастрычніка адзначае Дзень пажылых людзей*. У гэты ж дзень сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей. Ён заснаваны па ініцыятыве ААН у снежні 1990 года.

У Беларусі на пачатак 2018 года пражывалі 2041,1 тыс. пажылых людзей, або кожны пяты жыхар рэспублікі: у гарадской мясцовасці - 1447,5 тыс. чалавек, у сельскай - 593,6 тыс. чалавек.

З агульнай колькасці пажылых людзей жанчыны складаюць 1314,9 тыс. чалавек (64,4%), мужчыны - 726,2 тыс. чалавек (35,6%).

Доля пажылых людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым у колькасці работнікаў арганізацый складала 7%**.

Чаканая працягласць жыцця пажылых людзей - 74,4 года (мужчыны - 69,3 года, жанчыны - 79,2 года).

943 жанчыны і 1497 мужчын у пажылым узросце заключылі шлюбны саюз, пры гэтым у 757 выпадках абодва ўступаючых у шлюб былі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым.

Доля карыстальнікаў інтэрнэтам сярод асоб пажылога ўзросту склала 30,1%.

Найбольш папулярныя пошукавыя запыты:

88,8% - пошук інфармацыі;

59,9% - стасункі ў сацыяльных сетках, форумах;

53,2% - адпраўка электроннай пошты, перагаворы;

51,3% - прагляд фільмаў, скачванне музыкі.

* Згодна з прынятай у геранталогіі (навука аб старэнні і прафілактыцы старэння) класіфікацыяй да ліку пажылых людзей належаць людзі ва ўзросце 60 гадоў і старэйшым.

** Тут і далей - у 2017 годзе.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі