Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 кастрычніка 2018, 11:31

Дзень настаўніка

У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.

Статыстычны партрэт беларускага настаўніка:

86% настаўнікаў і кіраўнікоў школ - жанчыны;

99,8% настаўнікаў працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі;

94% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую адукацыю;

76% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю;

67% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць стаж работы па спецыяльнасці больш за 15 гадоў;

71% настаўнікаў - гэта настаўнікі-прадметнікі;

На пачатак 2017/2018 навучальнага года ў рэспубліцы функцыянавала 3067 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе працавала звыш 115 тыс. настаўнікаў:

у гарадской мясцовасці - 1426 устаноў, 80 тыс. настаўнікаў;

у сельскай мясцовасці - 1641 установа, 35 тыс. настаўнікаў.

На аднаго настаўніка на пачатак навучальнага года ў сярэднім прыпадала вучняў:

2010/2011 - 7;

2016/2017 - 8;

2017/2018 - 9.

Установамі адукацыі рэспублікі ў 2017/2018 навучальным годзе выпушчана каля 11 тыс. педагагічных работнікаў, сярод іх 85% атрымалі вышэйшую адукацыю.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі