Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 жніўня 2017, 14:59

Дзе сабраць дзіця ў школу

Дзе сабраць дзіця ў школу

У перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года ва ўсіх гарадах Беларусі пачалі работу больш за 700 школьных базараў.

У магазінах Мінска праводзяцца аднадзённыя акцыі са зніжэннем цэн да 40%, малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям прадастаўляецца скідка 10% на школьныя тавары.

У ЦУМе можна набыць тавары да школы ў растэрміноўку на 6 месяцаў па картах "Халва", "Картка пакупак", "Смарт-картка", "Магніт". У перыяд з 1 жніўня па 5 верасня можна бясплатна падагнаць школьнае адзенне.

ГД "На Нямізе" запрашае на пашыраныя продажы калекцый школьнага адзення дзелавога стылю і школьна-пісьмовых тавараў.

У ГУМе і ва ўнівермагу "Беларусь" праходзяць аднадзённыя акцыі са скідкай 22-25%.

"Луч" прапануе шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, скідку 20% пры куплі абутку айчыннай вытворчасці.

19-20 жніўня на адкрытай пляцоўцы ў раёне Палаца спорту ў Мінску адбудзецца кірмаш "Пара ў школу!", а з 26 па 29 жніўня ў Палацы спорту будуць працаваць выстаўкі-кірмашы "Прывітанне, школа - 2017!" і "Нашым дзецям - 2017".

Акцыі і скідкі таксама праходзяць у гандлёвых сетках Беллегпрама і іншых ("Еўраопт", "Буслік", "Прастор" і г.д.) па ўсёй краіне.

У 2017/2018 навучальным годзе за парты навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сядуць каля 1 млн вучняў, з іх каля 110 тыс. першакласнікаў.

Крыніцы: Беллегпрам, галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінскага гарвыканкама.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі