Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 чэрвеня 2016, 13:29

Дэнамінацыя: асаблівасці работы плацежных картак і банкаў

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі магчымы:

істотныя змяненні рэжыму работы аддзяленняў, кас і абменных пунктаў банкаў, а таксама пераліку ажыццяўляемых банкаўскіх аперацый;

часовыя перапынкі ў рабоце плацежных картак, банкаматаў, інфакіёскаў, сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і плацежных тэрміналаў у арганізацыях гандлю.

Інфармацыю можна атрымаць

на сайтах банкаў:

аб пераліку банкаматаў, якія 1 ліпеня будуць загружаны новымі грашамі,

аб банкаўскіх аперацыях, што ажыццяўляюцца 1-3 ліпеня,

аб графіку работы структурных падраздзяленняў банкаў 30 чэрвеня - 3 ліпеня,

аб канкрэтным часе перапынкаў у абслугоўванні ў сувязі з правядзеннем работ па дэнамінацыі ў разрэзе каналаў абслугоўвання - касы, банкаматы, інфакіёскі, сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, плацежныя тэрміналы ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) і г.д.;

у кантакт-цэнтрах банкаў

(работа кантакт-цэнтраў і даведачна-інфармацыйных службаў банкаў арганізавана ва ўзмоцненым рэжыме, у тым ліку ў выхадныя дні);

у кантакт-цэнтры Нацыянальнага банка па гарадскім тэлефоне 8-017-306-00-02 у пятніцу 1 ліпеня і ў выхадныя дні - 2 і 3 ліпеня - з 9.00 да 17.00;

у грамадскай прыёмнай Міністэрства гандлю па тэлефоне 8-017-200-92-02;

на сайце Нацыянальнага банка ў рубрыцы "Дэнамінацыя-2016".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі