Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 мая 2016, 14:53

Дэнамінацыя-2016. Асноўныя этапы

1 ліпеня 2016 года.

Уводзяцца ў абарачэнне банкноты і манеты* ўзору 2009 года (сем наміналаў банкнотаў і восем наміналаў манет).

Цэны на тавары і паслугі, зарплаты, пенсіі, стыпендыі, астаткі грашовых сродкаў на банкаўскіх рахунках, балансы прадпрыемстваў і ўстаноў будуць пералічаны з улікам выбранага маштабу дэнамінацыі - 1:10 000.

Да 1 ліпеня 2016 года адзіным законным плацежным сродкам для ажыццяўлення наяўных разлікаў у Беларусі з'яўляюцца банкноты ўзору 2000 года. Ніхто не мае права праводзіць іх абмен на новыя грошы.

1 ліпеня - 31 снежня 2016 года.

Новыя і старыя грошы знаходзяцца ў паралельным абарачэнні і абавязковыя для прыёму ўсімі суб'ектамі гаспадарання пры ажыццяўленні ўсіх відаў плацяжоў без абмежаванняў.

Усе суб'екты гаспадарання абавязаны пазначаць дзве цаны - у старых і новых грашах.

1 студзеня 2017 года - 31 снежня 2021 года.

Праводзіцца абмен старых купюр на новыя** ў любой суме без абмежаванняў і без спагнання камісійнай узнагароды.

* У банкаматах, касах банкаў, арганізацый гандлю і сэрвісу новыя банкноты і манеты будуць з'яўляцца паступова - па меры перапраграмавання абсталявання.

** З 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года - у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Беларусі.

З 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021 года - у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: НБ РБ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі