Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка
Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва"

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва"

24.11.2017 | 11:29

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.

Асноўныя новаўвядзенні:

1. Паведамляльны прынцып стварэння бізнесу.

Цяпер для займання вызначанымі дэкрэтам відамі дзейнасці дастаткова будзе падаць адзінае паведамленне ў выканкам праз службу "адно акно" (дапускаецца паштовае адпраўленне з паведамленнем аб уручэнні) альбо з дапамогай партала электронных паслуг. На наступны дзень ужо можна будзе займацца заяўленым відам дзейнасці.

2. Спрошчаны патрабаванні па пажарнай бяспецы і санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

3. Максімальна знімаюцца адміністрацыйныя бар'еры, звязаныя з наяўнасцю складаных і працяглых працэдур, атрыманнем вялікай колькасці даведак, узгадненняў і іншай дазвольнай дакументацыі.

4. Павышаецца адказнасць бізнесу.

Дэкрэт устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць кіраўніка за забеспячэнне нармальнай работы прадпрыемства. У прыватнасці, за непрыняцце ім неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці прадпрыемства, што прывяло да шкодных наступстваў, калі няма прыкмет злачынства або іншага адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаны штраф ад 10 да 200 базавых велічынь.

Крыніца: дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

Топ-навіны

Лукашэнку ў расійскім апытанні назвалі самым эфектыўным з лідараў краін у адстойванні націнтарэсаў
У Глыбокім прэзентавалі фотаальбом выдавецтва БЕЛТА
Беларускі турбізнес ініцыіруе змяненні ў заканадаўстве пасля падзей на туррынку ў Расіі
Створаны аргкамітэты па правядзенні ў Мінску ў 2019 годзе ЧЕ па фігурным катанні і біятлоне
Саўмін вызначыў, як спартсмены будуць кампенсаваць затрачаныя на іх падрыхтоўку грошы
Макей: мы будзем улічваць дзеянні НАТА на нашых граніцах, але не маем намеру павялічваць напружанасць у рэгіёне
Валейбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі абыгралі Нідэрланды на ЧЕ
Беларускія інтэрнэт-рэсурсы праяўляюць цікавасць да магчымасці стаць сеткавымі выданнямі - Мінінфарм
Мінпрыроды расказала аб пошуку ў Беларусі золата, медзі, плаціны і ўранавай руды
Андрэй Сідарэнка ўзначаліць нацыянальную зборную Беларусі па хакеі
Бязвіз, перагаворы з ЕС і страта пашпарта - аб чым пытаюцца ў беларускага МЗС у Facebook
Брэсцкае "Дынама" пакінуць Мілеўскі, Гаўрыловіч і Савіцкі
Шчоткіна расказала, як ставіцца да скарачэння дэкрэтнага водпуску
Праблему падтапленняў на вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску плануецца вырашыць за 2-3 тыдні
Каманда Dream team правяла першую трэніроўку да Мінскага паўмарафону-2018
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і ліўняў аб'яўлены ў Беларусі 19 ліпеня
Пошукі Максіма Мархалюка прадаўжаюцца - МУС
Мінлясгас нагадаў аб правілах збору грыбоў і ягад у Беларусі
Амерыканская кінаакадэмія афіцыйна зацвердзіла беларускі оскараўскі камітэт