Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 мая 2016, 11:16

Датацыі на адпачынак школьнікаў

Гэтым летам у Беларусі плануецца аздаравіць у лагерах усіх тыпаў больш за 350 тыс. школьнікаў - каля трэцi дзяцей ва узросце ад 6 да 18 гадоў.

Асігнаванні на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2016 года:

усяго - Br345 млрд,

у тым ліку на падрыхтоўку дзіцячых лагераў - Br5,4 млрд - на 12% больш у параўнанні з мінулым годам.

Памеры датацый на пуцёўкі павялічаны ў сярэднім на 14% і складаюць:

у спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем - Br1,8 млн (прагназуемы кошт пуцёўкі ў такі лагер на летні перыяд - больш за Br4 млн),

у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем - Br1,6 млн (прагназуемы кошт пуцёўкі - Br3,8 млн),

з дзённым знаходжаннем - Br660 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі - больш за Br1 млн),

у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён - Br680 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі - Br910 тыс.),

у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем - Br740 тыс. (прагназуемы кошт пуцёўкі - крыху больш за Br1 млн).

Кошт пуцёўкі:

амаль 40% кошту пуцёўкі кампенсуе датацыя;

да 50% сродкаў выдзеляць мясцовыя бюджэты, прадпрыемствы, прафсаюзы, уласнікі аздараўленчых лагераў;

не менш за 10% складзе даплата бацькоў.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі