Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 кастрычніка 2016, 15:47

Дапамогі на дзяцей павышаюцца

У Беларусі з 1 лістапада павялічацца дапамогі*, што выплачваюць бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

Памеры дапамог:

на першае дзіця сёння - Br252,39, з 1 лістапада - Br260,26;

на другое і наступных дзяцей - Br288,44, з 1 лістапада - Br297,44;

на дзіця-інваліда - Br324,50, з 1 лістапада - Br334,62.

Новы памер дапамог будзе дзейнічаць да 1 лютага 2017 года.

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей - усяго назначаецца 11 відаў дапамог.

* Гэтыя дапамогі пераглядаюцца адзін раз у квартал. Іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за папярэднія тры месяцы. У ліпені-верасні 2016 года сярэднямесячная зарплата ў Беларусі павялічылася да Br743,6. Гэты паказчык большы, чым у другім квартале.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі