Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 мая 2018, 10:17

Часовыя абмежаванні на рэспубліканскіх аўтадарогах

Часовыя абмежаванні дзейнічаюць: з 21 мая па 31 жніўня 2018 года на рэспубліканскіх аўтадарогах з асфальтабетонным пакрыццём для транспартных сродкаў з максімальнай нагрузкай на адзіночную вось не большай за 6 т у дзённы час сутак (з 11.00 да 20.00 уключна) пры тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў.*

Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на перавозкі: пасажыраў, жывых жывёл, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесей, дарожных бітумаў, небяспечных і скорапсавальных грузаў, збожжа, камбікорму, насення рапсу і інш., а таксама на платныя аўтамабільныя дарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог. У іх ліку М1/Е30 Брэст (Казловічы) - Мінск - граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), М2 Мінск - Нацыянальны аэрапорт Мінск, М4 Мінск - Магілёў.

*Указаныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя аўтамабільныя дарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог па пераліку згодна з дадаткам 2 да пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый нумар 5 ад 26 лютага 2018 года.

Крыніца: прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі