Часовыя абмежаванні дзейнічаюць:
з 23 мая па 31 жніўня 2017 года
на рэспубліканскіх аўтадарогах з асфальтабетонным пакрыццём
для транспартных сродкаў з максімальнай нагрузкай на адзіночную вось не больш як 6 т
у дзённы час сутак (з 11.00 да 20.00 уключна)
пры тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў.
Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на перавозкі:
пасажыраў,
жывых жывёл,
грузаў гуманітарнай дапамогі,
бетонных і асфальтабетонных сумесей, дарожных бітумаў,
небяспечных і скорапсавальных грузаў,
збожжа, камбікармоў, насення рапсу і інш.
Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя аўтамабільныя дарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог.
Крыніца: прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.