Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 верасня 2017, 12:32

Будаўніцтва дамоў з адрасным субсідзіраваннем

У Беларусі вызначаны пералік дамоў, што будуюцца з прыцягненнем адрасных субсідый.

Такім чынам, у 2017-2018 гадах будзе пабудавана 68 шматкватэрных дамоў на 5 586 кватэр (1 817 кватэр у 2017 годзе, 3 769 - у 2018 годзе):

Брэсцкая вобласць - 800 кватэр,

Віцебская - 620,

Гомельская - 642,

Гродзенская - 983,

Мінская - 878,

Магілёўская - 606,

Мінск - 1057.

Агульная ўводзімая плошча жылля - 351,2 тыс. кв.м. Гэта прыкладна 8% ад агульнай плошчы жылля, пабудаванага ў 2016 годзе.

Цяпер аб'ём крэдытных рэсурсаў, што выдзяляюцца Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай у 2017-2018 гадах, складае Br135 млн.

Крыніца: пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 4 верасня 2017 года №25.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі