Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 студзеня 2017, 10:54

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ) з'яўляецца адной з буйнейшых таварных біржаў Усходняй Еўропы.

Агульная колькасць удзельнікаў гандлю - 17 068.

Геаграфія біржавога гандлю: 3592 кампаніі з 59 краін.

У 2016 годзе на гандлёвых пляцоўках БУТБ заключана 273 тыс. здзелак на агульную суму Br2,53 млрд, што на 26% больш за мінулагодні паказчык:

секцыя металапрадукцыі: абарот - Br980 млн, плюс 17%, найбольшы аб'ём здзелак прыпаў на чорныя металы і вырабы з іх, электратэхнічную прадукцыю, каляровы металапракат;

секцыя лесапрадукцыі: Br895 млн, плюс 23%, круглы лес і піламатэрыялы;

секцыя сельгаспрадукцыі: Br482 млн, плюс 38%, шрот алейных культур, кармавыя дабаўкі, малочная прадукцыя;

секцыя прамысловых і спажывецкіх тавараў: Br172 млн, плюс 66%, будматэрыялы, аўтамабільная тэхніка, прадукты харчавання.

Крыніца: ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі