Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 верасня 2018, 10:43

Беларусь - Узбекістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Тавараабарот Беларусі з Узбекістанам у студзені-ліпені 2018 года склаў $99,6 млн (рост у 1,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года).

Тавараабарот ($ млн):

2012 - 124,6,

2013 - 125,9,

2014 - 103

2015 - 65,3,

2016 - 63,7,

2017 - 130,9.

Беларусь пастаўляе ва Узбекістан трактары і седлавыя цягачы, цукар, лесаматэрыялы, лекавыя сродкі.

Узбекістан пастаўляе ў Беларусь баваўняную пражу, палімеры этылену, бавоўнавае валакно нячэсанае, сушаныя фрукты, арэхі.

У Беларусі створаны 62 арганізацыі, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца юрыдычныя і фізічныя асобы Узбекістана.

Ва Узбекістане зарэгістраваны 23 арганізацыі, заснавальнікамі якіх выступаюць юрыдычныя і фізічныя асобы Беларусі.

Крыніца: МЗС Беларусі, Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі