Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 чэрвеня 2016, 15:13

Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці

Галоўныя мерапрыемствы ў гонар Дня Незалежнасці ў Мінску 2 і 3 ліпеня 2016 года:

2 ліпеня

12.00, пляцоўка каля Палаца спорту - свята "Дзень вышыванкі";

3 ліпеня

10.00, прасп.Машэрава, пляцоўка каля стэлы "Мінск - горад-герой" - парад войскаў Мінскага гарнізона і масавы нумар "Са святам, любая Айчына";

12.00-20.00, пляцоўка каля Палаца спорту - праграма "Ганаруся табой, Беларусь!" (святочны канцэрт, выстаўка-кірмаш "Горад майстроў", спартыўныя спаборніцтвы);

21.00, пляцоўка каля стэлы "Мінск - горад-герой" - гала-канцэрт "Беларусь, я люблю цябе";

22.55, пляцоўка каля стэлы "Мінск - горад-герой" - акцыя "Спяём гімн разам" у рамках гала-канцэрта "Беларусь, я люблю цябе".

Пасля заканчэння выканання Дзяржаўнага гімна - святочны салют з шасці агнявых пазіцый:

у парку імя 50-годдзя Перамогі на набярэжнай Свіслачы,

на пустцы ў раёне населенага пункта Навінкі,

у аэрапорце Мінск-1,

у раёне Чыжоўскіх могілак за МКАД,

на пустцы на беразе вадасховішча Дразды,

у ваенным гарадку ва Уруччы.

Салют у гонар Дня Незалежнасці пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Брэсцкай крэпасці.

Крыніца: Мінгарвыканкам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі