Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 кастрычніка 2017, 15:17

Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні"

Беларусь удзельнічае ў міжнародным песенным конкурсе ўсю гісторыю яго існавання з 2003 года. У 2010 годзе Мінск сам стаў пляцоўкай дзіцячага "Еўрабачання".

Найбольш паспяховыя выступленні беларускіх артыстаў:

2003 год.

Капенгаген (Данія), Вольга Сацюк, кампазіцыя "Танцуй", IV месца (103 балы).

2005 год.

Хаселт (Бельгія), Ксенія Сітнік, "Мы разам", I месца (149 балаў).

2006 год.

Бухарэст (Румынія), Андрэй Кунец "Новы дзень", II месца (129 балаў).

2007 год.

Ратэрдам (Нідэрланды), Аляксей Жыгалковіч "З сябрамі", I месца (137 балаў).

2011 год.

Ерэван (Арменія), Лідзія Заблоцкая, "Анёлы дабра", III месца (99 балаў).

2013 год.

Кіеў (Украіна), Ілья Волкаў, "Спявай са мной", III месца (108 балаў).

2015 год.

Сафія (Балгарыя), Руслан Асланаў, "Чараўніцтва", IV месца (105 балаў).

Самыя паспяховыя краіны:

1-я пазіцыя

Грузія: 3 першыя месцы, 1 другое месца, 2 чацвёртыя месцы.

2-я пазіцыя

Беларусь: 2 першыя месцы, 1 другое месца, 2 трэція месцы, 2 чацвёртыя месцы.

3-я пазіцыя

Мальта: 2 першыя месцы, 2 чацвёртыя месцы.

Дзіцячае "Еўрабачанне" ў гэтым годзе ўпершыню пройдзе ў Тбілісі (Грузія). Беларусь прадставіць Хелена Мерааі з кампазіцыяй "Я самая". У 2018 годзе міжнародны конкурс другі раз прыме Мінск.

Крыніца: Афіцыйны сайт дзіцячага "Еўрабачання", адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі