Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
11 студзеня 2017, 10:08

Аўтааптэчкі новага ўзору

У адпаведнасці з рашэннем Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў аўтамабільную аптэчку з 1 студзеня 2017 года павінны уваходзіць:

амонію раствор 10% - 1 мл №10 - 1 упакоўка;

ёду спіртавы раствор 5% - 10 мл або 5% - 1 мл №10;

бінты нестэрыльныя: 5 м х 5 см і 5 м х 10 см - па 2 упакоўкі;

бінт стэрыльны 5 м х 10 см;

бінт медыцынскі эластычны нестэрыльны трубчасты №1, 3 або 6;

вата гіграскапічная 50 г;

жгут кроваспыняльны Эсмарха;

лейкапластыр бактэрыцыдны: 2,5х7,2 см - 3 упакоўкі, 4х10 см (6х10 см) - 1 упакоўка;

лейкапластыр шпулечны 1х500 см (2х500 см);

нажніцы тупаканцовыя даўжынёй не меншай за 13 см;

пакет гіпатэрмічны ахаладжальны;

сурвэтка стэрыльная памерам не меншым за 10х10 см №1 - 4 упакоўкі.

Што змянілася?

колькасць і склад упаковак бінтоў і лейкапластыраў,

патрабаванні да стэрыльных сурвэтак,

з пераліку выключаны валідол і гліцэрыл трынітрат.

Увазе аўтаўладальнікаў: дзяржаўтаінспектар мае права ўпэўніцца толькі ў наяўнасці аптэчкі, яе кампаненты правяраюцца ў час тэхагляду. Наяўнасць аптэчкі з усім неабходным - у інтарэсах саміх вадзіцеляў.

Крыніца: пастановы Міністэрства аховы здароўя Беларусі №80 ад 4 снежня 2014 года i №135 ад 28 снежня 2015 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі