Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 лютага 2017, 12:59

Адзіныя кароткія нумары даведачных службаў

112 - МНС (аналаг 101).

Мабільная і стацыянарная сетка.

Адзін з найбольш вядомых у свеце нумароў для вызаву экстраннай дапамогі з 2013 года працуе і ў Беларусі. Менавіта ён запраграмаваны ў большасці мабільных тэлефонаў для экстраннага вызаву.

114 - "Мінскі аўтавакзал". Даведачная служба.

Мабільная і стацыянарная сетка.

Кансультацыі па рабоце аўтобусаў прыгарадных, міжгародніх і міжнародных маршрутаў. Па нумары таксама даступна браніраванне месц.

115 - ЖКГ Мінска. Кантакт-цэнтр.

Мабільная і стацыянарная сетка.

Скаргі і прапановы па пытаннях гарадской гаспадаркі сталіцы і іншыя запыты па жыллёва-камунальным абслугоўванні.

125 - Адзіны нумар дарожных службаў.

Мабільная і стацыянарная сетка.

Дзейнічае ў любым рэгіёне краіны. На лінію можна паведаміць інфармацыю аб дарожных умовах і выказаць прэтэнзіі.

189 - Тэлефонная даведачная сістэма падатковых органаў.

Стацыянарная сетка.

Кансультацыя фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама на нумар можна паведаміць аб фактах парушэння падатковага заканадаўства.

105 - Даведачнае бюро чыгуначных вакзалаў.

Мабільная (velcom) і стацыянарная сетка.

Інфармацыя аб пасажырскіх перавозках, заказ і браніраванне месц.

211 - Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Даведачная служба.

Мабільная сетка.

Кансультацыя па пытаннях работы аэрапорта.

Крыніца: РУП "Белтэлекам".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі