Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 ліпеня 2017, 14:38

Адраснае субсідзіраванне ў жыллёвым будаўніцтве

Як гэта працуе?

Дзяржаўныя субсідыі будуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.

Сума дзяржаўнай падтрымкі разлічваецца зыходзячы з колькасці членаў сям'і, памераў жылога памяшкання і кошту будаўніцтва.

Пры гэтым дзяржаўная падтрымка ў выглядзе льготных крэдытаў і субсідый будзе дзейнічаць паралельна, з захаваннем прынцыпу аднаразовасці яе атрымання.

Што гэта дае?

Прыцягненне ў будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай дадатковых рэсурсаў камерцыйных банкаў;

адыход ад дырэктыўнага крэдытавання.

Хто можа атрымаць субсідыю?

Усе грамадзяне, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з указам №13 ад 6 студзеня 2012 года;

ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

У Беларусі дзейнічае каля 30 банкаў. 15 банкаў крэдытуюць жыллёвае будаўніцтва. 2 банкі крэдытуюць жыллёвае будаўніцтва з дзяржпадтрымкай.

Дзяржаўнае субсідзіраванне пасадзейнічае ўключэнню большай колькасці банкаў у крэдытаванне з дзяржпадтрымкай.

Крыніца: указ ад 4 ліпеня 2017 года №240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі