Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 кастрычніка 2017, 14:56

Абмежаванні палетаў для дронаў

Міністэрства абароны пашырыла спіс месц, дзе забаронена запускаць авіямадэлі. Пад авіямадэллю маецца на ўвазе лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіруемы свабодналятаючы апарат.

Дзе нельга запускаць дрон?

Мінск - 14 зон, у тым ліку:

1. цэнтр горада;

2. дыпгарадок;

3. пр. Пераможцаў;

4. пр. Незалежнасці;

5. паўночная частка МКАД;

6. "Мінск-Арэна";

7. "Чыжоўка-Арэна";

8. Палац Незалежнасці;

9. аэрадром Ліпкі;

10. раён гасцініцы "Пекін";

11. раён аэрапорта Мінск-1.

Мінская вобласць - 22 зоны, у тым ліку:

1. Нацыянальны аэрапорт Мінск;

2. Мачулішчы;

3. Астрашыцкі гарадок;

4. участак трасы М3 і Р80;

5. участак трасы М2.

Брэсцкая вобласць - 7 зон, у тым ліку:

1. аэрапорт Брэст.

Віцебская вобласць - 9 зон, у тым ліку:

1. аэрапорт Віцебск;

2. заходняя і паўночная частка Паставаў.

Гомельская вобласць - 12 зон, у тым ліку:

1. аэрапорт Гомель;

2. паўднёвая частка Рэчыцы.

Гродзенская вобласць - 13 зон, у тым ліку:

1. заходняя частка Гродна, уключаючы тэрыторыю ААТ "Гродна Азот";

2. усходняя частка Ліды, а таксама тэрыторыя на захад ад горада;

3. БелАЭС.

Магілёўская вобласць - 3 зоны, у тым ліку:

1. аэрапорт Магілёў;

2. раён вёсак Брожка, Туголіца, Цялуша на поўдзень ад Бабруйска.

У забароненых зонах выкарыстанне авіямадэлей не дапускаецца без узгаднення з дзяржорганамі.

Выкарыстанне авіямадэлей таксама абмежавана ўздоўж граніц з Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Ва ўсіх астатніх зонах авіямадэлі можна выкарыстоўваць на вышыні да 100 м ад узроўню зямлі або вады.

Крыніца: пастанова Міністэрства абароны ад 27 верасня 2017 года нумар 19.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі