Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 жніўня 2018, 12:05

Аб дамашнім заданні для школьнікаў

Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам задаваемага па іншых прадметах.

Час на дамашняе заданне:

II клас - да 1,2 гадзіны,

III-IV класы - да 1,5 гадзіны,

V-VI класы - да 2 гадзін,

VII-VIII класы - да 2,5 гадзіны,

IX-XI класы - да 3 гадзін.

Дадому не задаюцца заданні:

- вучням I класа,

- па вучэбным прадмеце "Асновы бяспекі жыццядзейнасці",

- па вучэбным прадмеце "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)",

- на канікулы.

Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня. Першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца..."

Крыніца: Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі ад 13 ліпеня 2018 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі