Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
26 кастрычніка 2017, 21:15

Вядомы калекцыянер з Полацка прадставіў выстаўку "Эпоха Леніна"

Каля 1 тыс. экспанатаў прыватнага музея "Эпоха Леніна" вядомага полацкага калекцыянера Мікалая Панкрата адкрылася 26 кастрычніка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Выстаўка прысвечана 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У экспазіцыю, у тым ліку, увайшлі 100 скульптур малых форм. У асноўным гэта бюсты Леніна. Правадыр рэвалюцыі прадстаўлены ў розных варыяцыях. У экспазіцыі таксама бюсты Карла Маркса, Фрыдрыха Энгельса, Надзеі Крупскай, паэтаў і пісьменнікаў рэвалюцыйнай эпохі - Уладзіміра Маякоўскага, Максіма Горкага, Мікалая Астроўскага. Бюсты выраблены з гіпсу, фарфору, бронзы, металу, пластмасы. Значную колькасць экспанатаў складаюць юбілейныя медалі, значкі, узнагароды, сцягі, вымпелы, ганаровыя граматы, сімволіка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый СССР (акцябраты, піянеры, камсамольцы). У экспазіцыі ёсць рарытэтныя прадметы - насценны каляндар 1917 года, камсамольскі білет 1944 года, гіпсавы бюст Ільіча 1928 года.

Мікалай Панкрат - вядомы калекцыянер, першы ў Беларусі кавалер Ганаровага знака імя Савы Марозава, заснаваў прыватны музей "Эпоха Леніна" ва ўласным доме спецыяльна да 90-годдзя з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі (калекцыяніраваннем займаецца ўжо больш за 20 гадоў). Музей, у якім звыш 700 бюстаў Леніна, а таксама бюсты савецкіх дзяржаўных дзеячаў, партрэты правадыроў, актыўна наведваюць турысты.

Фота Аляксандра Хітрова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі